Акіта (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акіта. Акіта — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай прэфектуры. Плошча — 905,67 км², насельніцтва — 318 926 чалавек (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 352,14 чал./км². Знаходзіцца ў заходняй частцы прэфектуры, з’яўляецца адным з найбуйнейшых населеных пунктаў рэгіёна Тахоку. Горад узнік на аснове прызамкавага паселішча кіраўнікоў княства Кубота і порта Цутыдзакі, прызначанага для купецкіх караблёў Японскага мора. У цэнтры горада размешчаны гандлёва-камерцыйныя раёны, на поўначы — порт і цеплавая электрастанцыя, а на поўдні — аэрапорт.
Гарады-пабрацімы
- Daigo[d], Японія (15 ліпеня 1982)
- Hitachiōta[d], Японія (12 ліпеня 1977)
- Kenai Peninsula Borough[d], ЗША (22 студзеня 1992)
- Semboku[d], Японія (4 жніўня 2007)
- St. Cloud[d], ЗША (28 чэрвеня 2006)
- Ланьчжоў, Кітай (5 жніўня 1982)
- Пасау, Германія (8 красавіка 1984)
- Уладзівасток, Расія (29 чэрвеня 1992)
Зноскі
- ↑ https://www.gsi.go.jp/KOKUJYOHO/MENCHO/backnumber/GSI-menseki20210101.pdf — Geospatial Information Authority of Japan. — С. 16.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.