Алансон
Алансон (фр.: Alençon) — горад у Францыі ў рэгіёне Нармандыя. Насельніцтва — каля 25 тысяч чалавек (2018 год).
Спадчына
- Замак герцагаў Алансонскіх (XV стагоддзе)
- Будынак мэрыі (XVIII стагоддзе)
- Гатычны сабор Нотр-Дам (XIV стагоддзе)
- Царква Святога Леанарда (XV-XVI стагоддзі) у стылі палымянай готыкі з вежай Святога Мартэна (XII стагоддзе)
- Дом, дзе нарадзілася Святая Тэрэза, з асабістымі рэчамі сямейства Мартэн
- Гатэль дэ Гіз (XVII стагоддзе), прыклад архітэктуры перыяду каралявання Людовіка XIII, у цяперашні час будынак прэфектуры дэпартамента Орн
- Асабняк д’Озэ (XV стагоддзе)
- Зала пачатку XIX стагоддзя са шкляным купалам (1865 год); будынак, першапачаткова прызначаны для гандлю збожжам, выкарыстоўваецца сёння для правядзення выстаў і розных мерапрыемстваў
- Будынак арбітражнага суда (XV-XVII стагоддзі)
- Гарадскі парк з фантанам
- Музей выяўленчага мастацтва і карункаў
Зноскі
- ↑ база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алансон
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.