wd wp Пошук:

Алматы

Алматы (каз.: Алматы [ɑlmɑˈtə]) — самы буйны горад у Казахстане, да 1995 года сталіца. Насельніцтва — 1 400 000 чалавек (2008). Размешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі, каля паўночных схілаў хрыбта Заілійскі Алатау, на вышыні 650—950 метраў, паміж рэкамі Вялікая і Малая Алмаацінкі. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог (аўтамагістралі на Бішкек, Сяміпалацінск і да мяжы з Кітаем). Аэрапорт. Буйны індустрыяльны і культурны цэнтр рэспублікі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1854 годзе як расійскае ваеннае ўмацаванне Вернае на месцы казахскага паселішча Алматы. З 1867 года горад Верны — цэнтр Сямірэчанскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства. Быў месцам палітычнай ссылкі. У 1921 годзе перайменаваны ў Алма-Ату, у 1929-95 гадах — сталіца Казахстана. Развіццю горада спрыяла Туркестана-Сібірская чыгунка, пабудаваная ў 1930 годзе.

Прамысловасць

Машынабудаванне і металаапрацоўка, харчасмакавая (кансервавая, тытунёвая), лёгкая (тэкстыльная, футравая, трыкатажная) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. ЦЭС, каскад ГЭС на Вялікай Алмаацінцы.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Алматы

Гл. таксама

Літаратура

  • Алматы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).

Зноскі

  1. https://stat.gov.kz/api/getFile/?docId=ESTAT354434
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be