wd wp Пошук:

Альба (Італія)

Альба (італ.: Alba) — галоўны горад вобласці Ланге на мяжы Лігурыі і П’емонта, уздоўж ракі Танара, у італьянскай правінцыі Кунеа. Наваколлі славяцца сваімі персікамі, белымі труфелямі і сухім віном.

Насельніцтва складае 29 759 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае 551 чал./км². Займае плошчу 54 км². Паштовы індэкс — 12051. Тэлефонны код — 00173. Заступнікам горада лічыцца святы Лаўрэнцій. Свята горада штогод святкуецца 10 жніўня.

Гісторыя

Заснаванне паселішча Альба-Пампея (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулу Пампею Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імператараў, Перцінакс. З IV стагоддзя ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам архібіскупа Міланскага. З XI стагоддзя — свабодная камуна Ламбардскай лігі, у пазнейшыя часы — яблык разладу паміж манферацкімі Алерамічы, міланскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дома, пасля чаго страціў былое значэнне.

Славутасці

Помнікі даўніны — раманскі сабор св. Лаўрэнція (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагоддзі), гатычная царква св. Дамініка, сярэдневяковы біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагоддзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стст.

У саборнай царкве Краявід горада П'яцца Рысарджымента

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be