wd wp Пошук:

Альменеўскі раён

Альме́неўскі раён (руск.: Альменевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Альменева.

Геаграфія

Альменеўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Сафакулеўскім, Шчучанскім, Шуміхаўскім, Мішкінскім, Куртамышскім і Цалінскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2486 км².

Гісторыя

Ічкінскія татары, якія цяпер насяляюць гэты і суседнія раёны, перасяліліся на заўральскія землі пасля падзення Казанскага ханства. У 1556 годзе яны спыніліся ля прытока ракі Ісець. Паводле падання, татары шукалі зручнае для жыцця месца з добрай пітной вадой.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 9233 чалавекі. Сярод нацыянальнасцей у раёне жывуць рускія, башкіры і татары.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom6_oktmo.rar Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst37/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Курганскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be