wd wp Пошук:

Альмерыя

Альмеры́я (ісп.: Almería) — горад на паўднёвым усходзе Іспаніі. Насельніцтва 190013 чалавек (на 2010 год).

Геаграфія

Горад размешчаны на паўднёвым усходзе іспанскага ўзбярэжжа Міжземнага мора. Плошча 295 км².

Клімат

Клімат Альмерыі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 24,4 25,2 32,4 34,2 34,2 40,8 41,2 41,1 37,6 34,4 29,0 27,7 41,2
Сярэдні максімум, °C 18,8 19,4 21,3 23,1 26,0 30,2 32,8 33,0 31,1 26,6 22,9 19,3 33,4
Сярэдняя тэмпература, °C 12,6 13,3 15,1 17,0 19,2 23,5 26,1 26,7 24,2 20,4 16,4 13,3 19,1
Сярэдні мінімум, °C 5,9 6,5 8,1 10,5 12,0 15,7 19,3 20,0 17,2 13,5 10,6 7,6 5,9
Абсалютны мінімум, °C 0,1 1,0 1,0 6,0 8,4 10,4 12,0 14,8 10,1 1,6 3,1 2,0 0,1
Норма ападкаў, мм 24 25 16 17 12 5 1 1 14 27 28 30 200
Крыніца: Agencia Estatal de Meteorología[1]

Гісторыя

У наваколлях Альмерыі выяўлена вялікая колькасць археалагічных помнікаў, у тым ліку паселішча Лос-Мільярэс, што дало назву аднайменнай археалагічнай культуры. Раней, у эпоху неаліту тут існавала альмерыйская культура.

Горад быў заснаваны халіфам Абд-ар-Рахманам III у 955 годзе. Горад павінен быў стаць асноўнай гаванню для ўмацавання міжземнаморскай абароны халіфата.

У гэты перыяд горад дасягнуў свайго гістарычнага піку. Пасля драбнення Кордаўскага халіфата Альмерыя кантралявалася выключана мясцовымі мусульманскімі эмірамі. Шаўковая прамысловасць, заснаваная на насаджэнні тутавых дрэваў і сухім ландшафце правінцыі, зрабіла Альмерыю яшчэ больш заможным месцам.

Горад быў некалькі разоў абложаны падчас спрэчкі эміраў Гранады і Валенсіі, а таксама падчас асабліва жорсткай аблогі хрысціянамі, закліканымі ў Другі крыжовы паход Папам Яўгенам III. З гэтай нагоды Альфонса VII, на чале змяшаных сіл каталонцаў, генуэзцаў, пізанцаў і франкаў, здолеў акупаваць Альмерыю ў кастрычніку 1147 года.

На працягу дзесяцігоддзя, аднак, Альмерыя зноў перайшла да кантроль мусульманскіх эміраў з роду Альмаравідаў, і толькі ў канцы XV стагоддзя горад канчаткова ўвайшоў у склад хрысціянскай краіны. Альмерыя здалася каталіцкім манархам, Фернанда і Ізабеле, 26 снежня 1489 года.

13 мая 1937 года паблізу Альмерыі падарваўся на міне брытанскі эсмінец HMS Hunter.

Спорт

У горадзе ёсць футбольны клуб «Альмерыя», які гуляе ў Ла Лізе.

Гарады-пабрацімы

Фатаграфіі

  • Гарадская сцянаГарадская сцяна
  • ПомнікПомнік

Спасылкі

  1. (ісп.)  Valores Climatológicos Normales. Almeria & Almeria / Aeropuerto (нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 955 годзе Катэгорыя·Муніцыпалітэты Андалусіі Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Альмерыя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be