wd wp Пошук:

Аляксандраўка (Рагінскі сельсавет)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аляксандраўка.

Аляксандраўка — вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 73 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з двух кароткіх, паралельных шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе — фальварак, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1920-я гады ішло актыўнае засяленне былых памешчыцкіх земляў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная группа (15 чалавек), якую ўзначальваў П. Я. Мацюшкоў. У сакавіку 1943 года группа склала аснову партызанскага атрада начале з П. Я. Мацюшковым. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.

Дынаміка

  • 1909 год — 1 двор, 5 жыхароў.
  • 1925 год — 18 двароў.
  • 1959 год — 152 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 22 жыхара.

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be