Амяльнянскі сельсавет
Амяльня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Амяльная.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Коланскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Коланск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна, за выключэннем вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія засталіся ў складзе Пінскага раёна[1]. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Амяльная, сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі[2]. Скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1133 чалавекі[4], з іх 97,1 % — беларусы[5].
Колькасць двароў — 518 (2014 г.).
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск.
Інфраструктура
Адукацыя
- Амяльнянская сярэдняя школа
- Амяльнянскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
- Амяльнянская ўрачэбная амбулаторыя
Культура
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- ↑ Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 9 августа 2022 г. № 356 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лагішынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Целяханскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2022 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.