wd wp Пошук:

Анапа

Анапа[2] (руск.: Анапа) — горад (з 1846 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 54,8 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1781 годзе.

Горад размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на высокім паўночна-усходнім беразе Анапскай бухты, акружанай адгор’ямі Галоўнага Каўказскага хрыбта, за 160 км на захад ад Краснадара, за 52 км на паўночны захад ад Наварасійска.

Прыморскі кліматычны і бальнеялагічны (пераважна дзіцячы) курорт усерасійскага значэння. Даўжыня пясчаных пляжаў складае звыш 40 км (Джамятэ — самы доўгі ў Еўропе натуральны пясчаны пляж), галечных — 10 км. Ёсць марская прыстань, чыгуначная станцыя і аэрапорт.

Клімат міжземнаморскага тыпу. Зіма мяккая, з няўстойлівым снежным покрывам. Сярэдняя тэмпература студзеня +1 °C, часам маразы дасягаюць адзнак у −20 і ніжэй (−32 °C у 2006). Лета вельмі цёплае, сонечнае, працяглае. Сярэдняя тэмпература ліпеня +23 °C. Спякоту змякчаюць марскія брызы. Ападкаў каля 400 мм у год. Анапа — самае сонечнае месца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (сярэднегадавая колькасць пахмурных дзён 48). Купальны сезон з 15 мая па 15 кастрычніка.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, абслугоўваючыя курорт (хлебзавод, вінзавод і інш.). Вытворчасць будматэрыялаў і пластыкавых вырабаў. У наваколлях Анапы — вінаградарства і вінаробства.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be