Ангулем
Ангуле́м (фр.: Angoulême) — горад на захадзе Францыі, цэнтр дэпартамента Шаранта і Ангулемскага біскупства, галоўны горад гістарычнай вобласці Ангумуа. Размешчаны за 134 км на поўнач ад Бардо. Размешчаны на спадзістым ўзвышшы паміж рэкамі Шарантай і Ангіен. Насельніцтва 43181 чалавек (1999).
Заснаваны ў перыяд рымскай каланізацыі.
Эканоміка
Развіты машынабудаванне, папяровая, паліграфічная, фаянсавая, харчасмакавая, ваенная вытворчасць[2].
Славутасці
- Архітэктурыя помнікі 12—15 ст.
- Сабор Сен-П’ер (1105—1123), перабудаваны ў XIX стагоддзі пад кіраўніцтвам Поля Абадзі
- Будынак мэрыі, таксама пабудаванае Абадзі, які ўключае ў сябе дзве вежы, якія захаваліся ад сярэднявечнай крэпасці герцагаў Ангулемскіх.
- Музеі.
Зноскі
- ↑ Sandre
- ↑ Ангулем // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Ангулем // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ангулем
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.