Андай
Андай (фр.: Hendaye, [ɑ̃daj][4]) — горад на паўднёвым захадзе Францыі ў рэгіёне Новая Аквітанія.
Размешчаны ля Біскайскага заліва на этнічна баскскіх тэрыторыях дэпартамента Атлантычныя Пірэнеі, у гістарычнай вобласці Лабурдан. Аддзелены ракой Бідасоа і востравам Фазанаў ад іспанскага горада Ірун, з якім яго злучае мост. Цягнікі, якія праходзяць праз горад, тут мяняюць колы з-за рознай шырыні каляіны ў Іспаніі і Францыі. Папулярны курорт з насельніцтвам у 14,4 тыс. жыхароў (2008).
Муніцыпалітэт размешчаны на адлегласці [5] каля 690 км на паўднёвы захад ад Парыжа, 190 км на паўднёвы захад ад Бардо, 115 км на захад ад По.
Гісторыя
Сваім бурным развіццём у XIX стагоддзі Андай, раней памежная крэпасць, абавязаны турыстам, «якія адкрылі» для сябе суседні Біярыц, і прыкладу такіх падарожнікаў, як Антуан д’Абадзі, які па праекце Віяле-ле-Дзюка пабудаваў на ўзмор’і вілу-замак і служыў мясцовым мэрам. Тут жа памёр знакаміты аўтар прыгодніцкіх раманаў П’ер Лоці.
У 1940 годзе ў Андаі адбылася гістарычная сустрэча Гітлера і Франка, на якой іспанскі лідар абвясціў аб намеры прытрымлівацца нейтралітэту падчас сусветнай вайны.
Транспарт
Андай — апошняя станцыя лініі Ласартэ-Арыя — Сан-Себасцьян — Андай баскскай сеткі вузкакалейных чыгунак EuskoTren. Таксама горад звязаны з Мадрыдам хуткаснымі цягнікамі Alvia.
Зноскі
- ↑ база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
- ↑ Jean-Marie Pierret, Phonétique historique du français et notions de phonétique générale, Peeters, Louvain-la-Neuve, 1994, P..
- ↑ Фізічныя адлегласці разлічаны па каардынатах муніцыпалітэтаў
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.