Анжэ
Анжэ або Анжэр (фр.: Angers) — галоўны горад гістарычнай вобласці Анжу і дэпартамента Мен і Луара на захадзе Францыі. Размешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Парыжа, на берагах ракі Мен, у некалькіх кіламетрах вышэй месца яе ўпадзення ў Луару.
Славутасці
Горад багаты на сярэднявечныя помнікі, сярод якіх першае месца належыць замку пачатку XIII стагоддзя з 17 вежамі вышынёй ад 40 да 58 метраў. У замку можна бачыць знакамітыя габелены Нікаля Батая на апакаліптычныя тэмы. Пры герцагу Рэнэ яны былі перададзеныя на захоўванне ў Анжэрскі сабор, але ў 1848 годзе былі выкупленыя дзяржавай і адрэстаўраваны.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
- ↑ https://www.insee.fr/fr/statistiques/2521169 Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Sandre
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анжэ
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.