wd wp Пошук: ⬜

Анохава (Сафонаўскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Анохава. Анохава (руск.: Анохово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва – 88 жыхароў (2007) [1].

Геаграфія

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці на паўночны захад ад горада Сафонава, на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Вапец. Уваходзіць у склад Вышэгорскага сельскага паселішча.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Упершыню згадваецца ва ўладальніцкіх актах 1610 года.[2]

Эканоміка

Будаўнічыя арганізацыі, ФКУ «ВК № 1 УФСВП Расіі па Смаленскай вобласці».[3]

Спасылкі

Зноскі

  1. ↑ Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна Архівавана 23 ліпеня 2011 года. (руск.)   (Праверана 23 снежня 2008)
  2. ↑ Гісторыя Сафонаўскага края Архівавана 19 мая 2009 года.
  3. ↑ ФКУ ВК-1(нявызн.) (недаступная спасылка). УФСВН Расіі па Смаленскай вобласці (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 16 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be