Антверпен
Антверпен (нідэрл.: Antwerpen) — горад у Бельгіі. Другі пасля Бруселя паводле колькасці насельніцтва, найвялікшы горад Фландрыі. Размяшчаецца абапал ракі Шэльды, на Альберт-канале. Галоўны прамысловы горад краіны, буйны гандлёва-фінансавы цэнтр, марскі порт.
Гісторыя
Упершыню ўпамінаецца ў VII ст. З 1291 горад. З 1315 у Ганзейскім саюзе гарадоў. З XVI ст. буйны гандлёвы і фінансавы цэнтр Заходняй Еўропы. У 1579 далучыўся да Утрэхцкай уніі. У 1585 захоплены іспанцамі, у 1794 — французамі. Паступова страціў эканамічнае значэнне. З 1814 у складзе Нідэрландаў, з 1830 — гандлёвы порт Бельгіі.
Эканоміка
Галоўныя кірункі эканомікі — знешнегандлёвыя і фінансавыя аперацыі, міжнародныя транзітныя перавозкі. Прамысловасць звязана з абслугоўваннем партовай гаспадаркі і апрацоўкай прывазной сыравіны, асабліва нафты. Развіты машынабудаванне, каляровая металургія, хімічная прамысловасць, дзейнічае АЭС. Антверпен — найбуйнейшы ў свеце цэнтр агранкі алмазаў і гандлю брыльянтамі.
Транспарт
Адзін з самых вялікіх марскіх партоў Еўропы. Вузел перасячэння чыгунак, аўтадарог, нафта- і прадуктаправодаў. Тунэлі пад ракой злучаюць часткі горада.
Культура
Фламандская опера — некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца арганізацыяй оперных прадстаўленняў і канцэртаў у Антверпене і Генце.
Архітэктура і планіроўка
Гістарычнае ядро Антверпена на правым беразе р. Шэльда: познагатычныя збудаванні з багатым дэкорам (сабор Онзе-ліве-Враўэкерк, 1352—1616; замак Стэн, перабудаваны ў 1520—1521, шматлікія дамы і цэрквы ў стылях готыкі і барока). На плошчы Гротэ-маркт помнікі фламандскага рэнесансу: ратуша (1561—1565, арх. К. Флорыс), дамы гільдый, Дом П. П. Рубенса (1611—1618), каралеўскі палац (1743—1745) — усе ў стылі барока. На месцы гарадскіх сцен 16 ст. паўкальцо бульвараў, за іх мяжой — новыя жылыя раёны з эклектычнымі забудовамі ў стылях мадэрн і функцыяналізму.
Славутасці
Галерэя
- Рыначная плошча (Grote Markt)
- Чыгуначны вакзал «Antwerpen-Centraal»
- Замак «Хет Стэн» («Het Steen»)
- Кафедральны сабор Панны Марыі
- Царква Св. Паўла
- Гістарычны цэнтр
- Панарама Рыначнай плошчы (Grote Markt)
- Гарадская зала ўрачыстасцей
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Kabinet burgemeester Bart De Wever
- ↑ Totale oppervlakte volgens het Kadasterregister, België, gewesten en provincies — Statbel.
- ↑ Bevolking per gemeente op 1 januari 2020 — Statbel.
- 1 2 3 4 Crossroad Bank of Enterprises
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.