Арвіка
Арвіка[4] — горад у Швецыі, у лене Вермланд. З’яўляецца цэнтрам аднайменнай камуны. Размешчаны ў заходняй частцы краіны.
Статус горада атрымаў у 1821 годзе. Па колькасці насельніцтва гэта — другі па велічыні горад у Вермландзе: у самім горадзе пражываюць каля 14 000 чалавек, а ў камуне — каля 26 000 чалавек. Знаходзіцца на беразе заліва Чурквікен, блізу ледавіковага возера Глафсфіёрдэн (якое калісьці было фіёрдам дагістарычнага Анцылавага возера).
Ваколіцы Арвікі ўзгорыстыя, з паўднёвага ўсходу да горада прымыкае гара Стуркасбергет (240 м).
У горадзе ёсць порт; ракой Бюэльвен Глафсфіёрдэн злучаецца з возерам Венерн, якое, у сваю чаргу, злучана з Паўночным морам з дапамогай ракі Гёта-Эльв і з Балтыйскім морам Гёта-каналам.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Лінеа Лілегерд, шведская футбалістка
Зноскі
- ↑ Tätorter 2010 — Statistics Sweden, 2010. — С. 44. — ISSN 1654-3823
- ↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2019.
- ↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2021.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — карта Швецыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.