wd wp Пошук:

Ардатаўскі раён (Мардовія)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ардатаўскі раён. Арда́таўскі раён (руск.: Ардатовский район, эрз.: Орданьбуе, макш.: Ардатовань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ардатаў.

Геаграфія

Ардатаўскі раён мяжуе з Ацяшаўскім, Ічалкаўскім і Бальшаігнатаўскім раёнамі, а таксама з Чувашыяй, Ніжэгародскай і Ульянаўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1192,61 км².

Гісторыя

Ардатаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Горкаўскай вобласці. У 1934 годзе ўвайшоў у склад новаўтворанай Мардоўскай АССР.

Дэмаграфія

У гарадскіх умовах, як горад Ардатаў і рабочы пасёлак Тургенева, пражываюць 52,75 % насельніцтва раёна. Эрзя складаюць 57,85 % агульнага насельніцтва раёна, другой нацыянальнай групай ёсць рускія, якія складаюць 41,34 %.

Эканоміка

Раён, пераважна, аграрны, і таму не валодае развітой прамысловасцю. На тэрыторыі раёна ў рабочым пасёлку Тургенева размешчанай найстарэйшае святлотэхнічнае прадпрыемства Мардовіі — Ардатаўскі святлотэхнічны завод.

Зноскі

  1. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst89/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Мардовіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be