wd wp Пошук:

Армавір (Арменія)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Армавір.

Армаві́р (арм.: Արմավիր, да 1932 — Сардарапа́т, да 1992 — Акцембера́н) — горад у Арменіі, адміністрацыйны цэнтр Армавірскай вобласці. Размешчаны ў Арарацкай даліне, у паўднёвай падэшвы гары Арагац.

Недалёка ад сучаснага горада знаходзяцца руіны старажытнага Армавіра — першай сталіцы Армянскага царства. У армянскай традыцыі выкладзенай Маўсесам Харэнаці, горад быў заснаваны Арамаісам, унукам Хайка, легендарнага прабацькі армянскага народа. Старажытны Армавір да пачатку II стагоддзя да н. э. быў сталіцай Арменіі.

Гісторыя

Гл. таксама: Армавір старажытны Старажытная гісторыя мясцовасці звязана з былой сталіцай Айрарацкага царства — старажытным Армавірам. У антычныя часы Армавір знаходзіўся пад уладай Селеўкідаў (у 200—190 гг. да н. э.), затым Вялікай Арменіі (190 да н. э. — 428 н. э.), часам падвяргаючыся акупацыі рымлянамі і парфянамі, а пасля падзення Вялікай Арменіі ў 428 годзе ўвайшоў у склад дзяржавы Сасанідаў. У 645 годзе Армавір быў заваяваны арабамі.

Сучаснае паселішча ўзнікла як сельскі населены пункт Сардарабад (у армянскай транскрыпцыі — Сардарапат); ў яго назве персідскі тытул і асабістае імя Сардар («пераможца, галоўнакамандуючы») і абад — іран. «горад».

21—29 мая 1918 года, у Першую сусветную вайну, каля Сардарапата адбылася вялікая бітва паміж войскамі Асманскай імперыі і Армянскага нацыянальнага савета, якая завяршылася перамогай армянскага боку. Перамога ў бітве была лёсавызначальнай для армян, бо спыніла рух турэцкіх войскаў на Ерэван і дазволіла 28 мая 1918 года абвясціць незалежнасць Арменіі.

У 1932 годзе пасёлак быў перайменаваны ў Акцемберан, у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі. У 1947 годзе ён атрымаў статус горада[2]. Пасля распаду СССР горад быў перайменаваны ў гонар старажытнага Армавіра, які знаходзіўся непадалёк.

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://armstat.am/file/article/nasel_01.07.2016.pdf
  2. Поспелов Е. М. Географические названия мира: Топонимический словарь: Свыше 5 000 единиц / Отв. ред. Р. А. Агеева. — М.: «Русские словари», 1998. — С. 160. — 372 с. — ISBN 5-89216-029-7.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты марза Армавір Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be