wd wp Пошук:

Архангельск

Архангельск — горад у Расіі на Паўночнай Дзвіне, за 40—45 км ад яе ўпадзення ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтр Архангельскай вобласці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. 351 тыс. чал. (2005).

Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпература студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.

Гісторыя

Забудоўваецца з 1584 г. Больш за стагоддзе быў адзіным марскім портам Расіі. З заснаваннем Санкт-Пецярбурга значэнне Архангельска зніжаецца. Канчаткова страціў значэнне як гандлёвы порт з 1916 г. — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкаланізацыя расійскай Поўначы, колькасць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.

7 красавіка 2019 г. на Плошчы прафсаюзаў прайшоў несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля станцыі Шыес. Мітынгоўцы (каля 2—3 тыс. чал.) заклікалі губернатара вобласці Ігара Арлова, які падтрымлівае будаўніцтва, сысці ў адстаўку[2]. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі разагнаць пратэстуючых, але не затрымлівалі іх[3].

Эканоміка

Прамысловасць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Архангельска

Зноскі

  1. Города с численностью постоянного населения от 250 тыс. до 500 тыс. человек (нявызн.) (недаступная спасылка). Росстат. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 6 сентября 2010. (2010)
  2. В Архангельске участники митинга против строительства мусорного полигона в Шиесе потребовали отставки губернатора(руск.) . Новая газета (7 красавіка 2019).
  3. Здоровье смешали с мусором(руск.) . Коммерсантъ (7 красавіка 2018).
  4. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Архангельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты Угранскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Архангельскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі Катэгорыя·Раёны Башкартастана Катэгорыя·Раёны Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be