Арэкіпа (горад)
Арэкіпа (ісп.: Arequipa) — горад на поўдні Перу, за 1003 км ад сталіцы Лімы, у даліне каля падножжа вулкана Місты. Насельніцтва каля 852 тысяч чалавек. Горад з’яўляецца сталіцай аднайменнага рэгіёна Арэкіпа.
Заснаваны ў 1540 годзе.
Геаграфія і клімат
Горад размешчаны ва ўрадлівай даліне ракі Чылі, у падножжа спячага вулкана Эль-Місці, на вышыні 2 335 метраў над узроўнем мора паміж прыбярэжнай пустыняй Атакама і горным хрыбтом усходніх Анд.
Клімат Арэкіпы паўпустынны, даволі халаднаваты для горада, які размешчаны так блізка да экватара, дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора. Узровень інсаляцыі вельмі высокі.
Клімат Арэкіпы | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 21,8 | 21,4 | 24,2 | 24,7 | 22,3 | 21,7 | 21,7 | 22,2 | 22,7 | 22,8 | 22,7 | 22,5 | 22,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 8,5 | 8,7 | 8,3 | 7,1 | 6,2 | 5,4 | 5,2 | 5,4 | 6,2 | 6,4 | 6,6 | 7,6 | 6,8 |
Норма ападкаў, мм | 27,5 | 39,9 | 20,6 | 0,6 | 0,1 | 0,1 | 0 | 1,0 | 0,8 | 0,2 | 1,0 | 4,7 | 96,5 |
Крыніца: WMO [2] |
Цікавыя факты
- У 1922 годзе амерыканскія батанікі Натаніэль Брытан і Джозеф Роўз па назве горада назвалі род кактусаў, якія растуць на поўдні Перу і поўначы Чылі:Arequipa Britton & Rose.
- У гонар горада названы астэроід 737 Арэкіпа, які быў адкрыты ў 1912 годзе. Назва звязана з Арэкіпскай абсерваторыяй, размешчанай у той час у горадзе.
- У Арэкіпе нарадзіўся нобелеўскі лаўрэат Марыа Варгас Льёса.
Зноскі
- ↑ https://www.inei.gob.pe/media/MenuRecursivo/publicaciones_digitales/Est/Lib1539/libro.pdf — Instituto Nacional de Estadística e Informática. Праверана 23 лістапада 2018.
- ↑ “Climate Statistics for Arequipa, Peru”(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012. Праверана 12 студзеня 2012.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арэкіпа (горад)
Arequipa даведнік на сайце Wikivoyage
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.