Асавецкі сельсавет (Драгічынскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асавецкі сельсавет.
Асаве́цкі сельсавет (руск.: Осовецкий сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Восаўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Восаўцы 1-я. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 2 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белінскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 5,6 % — украінцы[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна Архівавана 24 верасня 2008.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Драгічынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.