Асахікава
Асахіка́ва[1] (яп.: 旭川市 Асахікава-сі?) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр акругі Камікава. З’яўляецца другім па велічыні ў Хакайда пасля Сапара. 1 красавіка 2000 года быў абраны цэнтральным горадам Японіі.
Плошча горада складае 747,60 км²,[2] насельніцтва — 353 134 чалавека (30 верасня 2010)[3], шчыльнасць насельніцтва — 472,36 чал./км².
Асахікава стаў горадам 1 жніўня 1922 года. Доўгі час Асахікава быў ваенным горадам. Сёння тут размясцілася другая дывізія паўночнай арміі Сіл самаабароны Японіі.
Горад перасякаюць дзясяткі рачных пратокаў, таму ў горадзе налічваецца больш за 740 мастоў. Мабыць, галоўным з іх з’яўляецца мост Асахібасі, які быў пабудаваны ў 1932 годзе і стаў сімвалам горада. Таксама горад атачаюць горныя масівы, маюцца лыжныя курорты. Асахікава трымае рэкорд па самай нізкай тэмпературы зарэгістраванай у Японіі (-41 °C, дата 25.01.1902).
Тут працуе аэрапорт другога класа Asahikawa Airport, які абслугоўвае ўнутраныя рэйсы і часткова падтрымлівае паўднёва-карэйскі кірунак. Таксама горад вядомы сваім заапаркам Асахіяма (адкрыты ў 1967 годзе) і кулінарнымі традыцыямі (асабліва славіцца мясцовы рамэн).
Пародненыя гарады
Асахікава з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Японіі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 住民基本台帳人口・世帯数 (яп.) . Hokkaido Government (30 жніўня 2010). — Статыстычныя даныя губернатарства Хакайда. Праверана 31 снежня 2010.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асахікава
- Афіцыйны сайт (яп.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.