Аскінскі раён
А́скінскі раён (руск.: Аскинский район; башк.: Асҡын районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Аскіна.
Геаграфія
Аскінскі раён мяжуе з Дуванскім, Караідэльскім, Балтачаўскім і Татышлінскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю і Пермскім краем. Плошча раёна складае 2542 км².
Гісторыя
Аскінскі раён быў утвораны ў жніўні 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18867 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (68,9 %), далей ідуць татары (19,4 %), рускія (10,6 %).
Зноскі
- ↑ Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
- ↑ АКТМУ Праверана 2015.
- ↑ Bashkir Encyclopedia — Башкирская энциклопедия, 2005. — 4344 с. — ISBN 978-5-88185-053-1
- ↑ Численность населения муниципальных образований Республики Башкортостан — 2019. — С. 62.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аскінскі раён
- Старонка на партале Башкартастана Архівавана 12 мая 2020. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.