wd wp Пошук:

Астрошыцкі сельсавет

Астро́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Астрошыцы. Размешчаны ў паўднёвай частцы раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына і Чудзенічы[1]. 28 ліпеня 1966 года ў склад сельсавета з Лагазінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Кандратавічы, Лабуншчына, Рэбрышча і Чудзенічы[2]. 11 верасня 2012 года ліквідаваны пасёлак Кавалеўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1569 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[5].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • СК «Астрошыцы» ААТ «Мінскі КХП»
  • СК «Трайпл-Агра»

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 сентября 2012 г. № 155 Об упразднении поселка Ковалевщина Острошицкого сельсовета Логойского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Астрошыцкі сельсавет у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be