wd wp Пошук:

Афанаськава

Афанаськава (руск.: Афанаськово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва – 1 жыхар (2007) [1].

Геаграфія

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 14 км на поўнач ад горада Сафонава, за 16 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 5 км на ўсход ад вёскі чыгуначная станцыя Вадзіна на лініі ДураваУладзімірскі Тупік. Уваходзіць у склад Вадзінскага сельскага паселішча. Вёска знаходзіцца на тэрыторыі Сафонаўскага дзяржаўнага заалагічнага заказніка.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе. У 1941 годзе ў вёсцы размяшчаўся штаб 45-й кавалерыйскай дывізіі [2][3].

Зноскі

  1. Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна Архівавана 22 лютага 2012 года. (руск.)   (Праверана 19 снежня 2008)
  2. Зборнік баявых загадаў ВАВ
  3. Мемуары генерал-палкоўніка Беляўскага В. А.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be