Ахен
А́хен (ням.: Aachen [ʔaːχən], рып.: Oche, лац.: Aquisgranum, фр.: Aix-la-Chapelle) — горад у Германіі, зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія. Размешчаны ў месце, дзе змыкаюцца тры краіны: Германія, Бельгія і Нідэрланды. На поўдзень ад горада пачынаецца нацыянальны парк Айфель. Цэнтр каменнавугальнага басейна і металургічнай прамысловасці. Значны чыгуначны вузел.
Гістарычны курортны горад і любімая рэзідэнцыя Карла Вялікага, месца каранацыі каралёў Германіі.
Паводле рэйтынга інавацыйнага развіцця Ахен уваходзіць у першую дзесятку гарадоў Германіі (8-е месца ў 2009). У Ахене размяшчаецца Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Ахена (RWTH Aachen(англ.) бел.), які ўваходзіць у TU 9 (асацыяцыя 9 вядучых тэхнічных універсітэтаў ФРГ), IDEA League (аб’яднанне 5 вядучых тэхнічных ВНУ Еўропы), Exzellenzinitiative (праграма ўрада ФРГ па развіцці 9 «элітных універсітэтаў»).
Адукацыя
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnis — Federal Statistical Office. Праверана 21 жніўня 2021.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы Катэгорыя·Раёны Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.