wd wp Пошук:

Ахты

Ахты (руск.: Ахты, лезг.: Ахцегь) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтынскага раёна Дагестана. Найбуйнейшае сяло Дагестана. Адзін з найстаражытных населеных пунктаў у Дагестане (2500 гадоў). Самы паўднёвы райцэнтр ў Расіі.

Геаграфія

Ахты знаходзіцца на поўдні Дагестана, на скрыжаванні Самурскай і Ахтынскай далін, паміж Самурскім і Ахтынскім хрыбтамі і адгор’ямі Шалбуздага. Пры ўпадзенні ракі Ахтычай у Самур. У Ахтах найбольшая працягласць гадзін сонечнага ззяння ў Дагестане — 2553 гадзіны ў год. Клімат умерана-кантынентальны, зіма мяккая, лета жаркае, але не гарачае. Вільготнасць паветра нізкая. Атмасферны ціск — 675 мм ртутнага слупа. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 335 мм.[1]

Насельніцтва

Па выніках Усерасійскага перапісу насельніцтва, у Ахтах пражывала 13152 чалавека. Аднак, па заяве кіраўніка Ахтынскагао раёна, у 2009 годзе насельніцтва вёскі складала звыш 15 тысяч чалавек. Па нацыянальнасці ўсе лезгіны, па веравызнанні мусульмане-суніты.

Год Насельніцтва
1882 5,8
1886 5,9
1897 3,2
1903 5,9
1959 5,5
1970 7,2
1979 7,4
1989 7,4
2002 13,2
2010 15,5

Гісторыя

Ахты вядомае з V стагоддзя да н.э. Пад назвай Туры, у I стагоддзі н.э. увайшло у склад Каўказскай Албаніі. У VIII стагоддзі трапіла пад кантроль арабаў. Тады ж быў адбіты напад хазараў. Шмат разоў падвяргаўся разбурэнняў з боку азіяцкіх ордаў. У 1839 годзе ўзята рускай арміяй.

Ахтынская мінеральная крыніца

У пяці вярстах на паўднёвы-захад ад вёскі на левым беразе ракі Ахтычай, у цясніне, знаходзіцца Ахтынская мінеральная крыніца. Ахтынскія крыніцы ўтрымліваюць тры віды мінеральных водаў: серавадародныя, радонавыя і ёда-бромная. Тэмпература крыніцы вагаецца ад 38-40 °C да 65-68 °C. Ваганні тэмпературы звязаныя з часам года. Тут размешчаны бальнеялагічны курорт «Ахты».

Зноскі

  1. Прагноз надвор’я на Ахты
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ахтырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дагестана Катэгорыя·Населеныя пункты Сумскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Краснадарскага края Катэгорыя·Раёны Сумскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be