Ачакіў
Ача́каў ці Ача́кіў[2] (укр.: Очаків) — горад у Мікалаеўскай вобласці, на ўзбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр Ачакіўскага раёна.
Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.
Гісторыя
Дашаў
У 1396[3] годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новы горад-крэпасць.
Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 годзе. У 1480-я годы Дашаў захапілі крымскія татары.[3]
Ачы-Кале
У 1492 годзе крымскі хан Менглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава крэпасць Кара-Кермен, якая неўзабаве перайшла да Турцыі і атрымала назву Ачы-Кале. Пазней крэпасць пераўтварылі ў ваенна-марскую базу — апору турэцкага панавання ў Паўночным Прычарнамор’і.
Падчас расійска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў расійскія войскі 2 ліпеня 1737 года занялі, аднак паводле Бялградскага перамір’я 1739 года горада засталося за Турцыяй. Падчас расійска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў падчас аблогі Ачы-Кале расійскі флот нанёс паражэнне турэцкаму флоту ў лімане, а расійскае войска пад камандаваннем Р. Пацёмкіна 6 снежня 1788 года штурмам авалодала крэпасцю.
Ачакаў
Згодна з Яскім мірным дагаворам 1791 гадоў горада адышло да Расійскай імперыі, дзе было ўключана ў Херсонскую губерню. Турэцкую назву адапатавалі да рускай мовы праз суфікс -ов.[4]
У 1795 годзе Ачакаў увайшоў у склад Вазнясенскага намесніцтва, а ў наступным годзе — у Наварасійскую, з 1802 — Мікалаеўскую губерню (у 1803 годзе пераназваная ў Херсонскую). З 1803 года Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 годзе — цэнтр Ачакаўскага павета. У 1855 годзе Ачакаў захоплены англа-французскімі войскамі, але затым горад вярнулі Расіі.
У савецкі час у горадзе знаходзіліся ваенна-марская і ваенная верталётная база.
З 1991 годзе ў складзе незалежнай Украіны, курорт і ваенна-марская база.
Насельніцтва
- 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[5]
- 1974 — 14,2 тыс. чал.[6]
- 1991 — 19,7 тыс. чал.[7]
- 2008 — 15 047 чал.[8]
Турыстычная інфармацыя
У Ачакаве знаходзіцца музей марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філіял Мікалаеўскай мастацкай галерэі).
У наш час на Ачакаўскім узбярэжжы размяшчаецца больш за чатыры дзясяткі санаторый, дзе штогод адпачывае каля 100 тысяч чалавек.
Вядомыя асобы
- Леў Мікалаевіч Пагарэлаў (1929—2010) — беларускі архітэктар.
- Генадзь Фёдаравіч Пацёмкін (1923—1943) — Герой Савецкага Саюза.
Зноскі
- ↑ http://www.mk.ukrstat.gov.ua/
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- 1 2 Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кiевскiй ТелеграфЪ № 40 (230)
- ↑ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) (недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ↑ Oczaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 372
- ↑ Очаков // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Очаков // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ачакіў
Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Мікалаеўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.