Аўкштадварыс
Аўкшта́дварыс[1] (літ.: Aukštadvaris, традыцыйная беларуская назва — Высокі Двор) — мястэчка ў Тракайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Аўкштадварыскай сянюніі. Размешчана на рацэ Вяркне, за 30 км на захад ад Тракая. Насельніцтва на 2001 год — 977 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Высокі Двор датуецца 1518 годам. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
9 жніўня 1569 года Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканцаў.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў, а касцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі. Каля 1895 года ў мястэчку было 28 будынкаў.
У 1907—1913 гадах у Высокім Двары паводле праекту архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касцёл.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: ~1895 год — 634 чал., з іх 386 каталікоў, 41 праваслаўны, 8 евангелістаў, 194 іўдзеі і 5 мусульман[2]
- XXI стагоддзе: 2001 год — 977 чал.
Славутасці
- Касцёл Божага Цела (1913)
- Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1667)
- Могілкі хрысціянскія
- Сядзіба Малеўскіх (1837)
Галерэя
- Краявіды Высокага Двара
- Кляштар дамініканцаў
- Кляштар, брама
- Сядзіба
- Касцёл Божага Цела
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Wysoki Dwor (4) // Słownik geograficzny… T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 129.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўкштадварыс
- Высокі Двор на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Тракайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.