wd wp Пошук:

Бадэн-Бадэн

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бадэн (значэнні).

Ба́дэн-Ба́дэн (ням.: Baden-Baden) — горад у Германіі, у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Знаходзіцца на заходніх схілах Шварцвальда. Насельніцтва — каля 54 тыс. чалавек. Вядомы курорт.

Гарачыя крыніцы

Бадэн-Бадэн вядомы сваімі гарачымі крыніцамі. Яшчэ старажытныя рымляне лічылі воды гэтых крыніц лячэбнымі. Да цяперашняга часу ў Бадэн-Бадэне захаваліся разваліны рымскіх лазняў. У XX стагоддзі выдатныя лекары са ўсёй Еўропы адкрывалі тут свае кабінеты і клінікі, прапаноўваючы нетрадыцыйныя методыкі лячэння, поўную дыягностыку арганізма, праграмы амаладжэння і прыгажосці.

Культурныя і гістарычныя помнікі

Царквы і замкі

  • Стары замак «Хоэнбадэн», пабудаваны ў 1102 годзе, разбураны ў XV стагоддзі, рэзідэнцыя маркграфаў Бадэн-Бадэна.
  • Новы замак.
  • Руская царква — царква, пабудаваная ў візантыйскім стыле ў XIX стагоддзі Уладзімірам Пацёмкіным і Бернхардам Бельцэрам.
  • Манастырская царква Штыфтскірхэ.
  • Манастыр Ліхтэнталь.
  • Капэла Стурдза.
  • Царква Св. Хрыстафора — пабудавана ў выглядзе піраміды.

Культура і мастацтва

  • Палац фестываляў — другі па велічыні ў Еўропе оперны тэатр.
  • Тэатр
  • Павільён мінеральных вод

Музеі

  • Дзяржаўная выставачная зала.
  • Калекцыя Фрыдзера Бурды.
  • Музей мастацтва Фабержэ.
  • Гарадскі музей.
  • Дом Іагана Брамса.
  • Руіны рымскіх лазняў.

Гарады-пабрацімы

Фатаграфіі

  • Бадэн-Бадэн
  • Бадэн-Бадэн. 1900 г.
  • Бадэн-Бадэн. 2021 г.
  • Від Бадэн-Бадэна
  • Тэатр
  • Штыфтскірхэ
  • Капэла Стурдза
  • Руская царква
  • Манастыр Ліхтэнталь
  • Курхаўс
  • Царква Св. Хрыстафора

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be