Ялта
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ялта.
Ялта — горад ва Украіне[2], у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на ўзбярэжжы Чорнага мора, цэнтр курортнага раёна.
Гісторыя
З першых вякоў нашай эры тут існавала грэчаскае паселішча. Статус горада Ялта атрымала ў 1837. У Ялце праходзіла Крымская канферэнцыя (1945).
Турызм, курортная гаспадарка
Ялта — прыморскі кліматычны курорт, цэнтр курортнага раёна, які займае значную частку Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, цэнтральнай нервовай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак.
Прамысловасць
Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прамысловасць. Вытворчасць сувеніраў.
Культура і навука
У горадзе 2 тэатры. Дом-музей А. Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літаратурна-мемарыяльны К. Транёва і П. Паўленкі, М. Бірукова; «Паляна казак». Магіла М. Багдановіча.
У Ялце знаходзіцца НДІ фізічных метадаў лячэння і медыцынскай кліматалогіі (засн. ў 1914). Каля Ялты — Нікіцкі батанічны сад.
Транспарт
Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыг. ст. Сімферопаль.
Спасылкі
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым, большая частка якога кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
Катэгорыя·Населеныя пункты Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, падпарадкаваныя Ялцінскаму гарсавету
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.