Базель
Базель (ням.: Basel, фр.: Bâle) — горад у Швейцарыі. Адміністрацыйны цэнтр кантону Базель-Штат. Трэці (пасля Цюрыху і Жэневы) горад у Швейцарыі па колькасці жыхароў. Знаходзіцца на перасячэнні межаў Швейцарыі, Германіі і Францыі.
Гісторыя
Старажытныя паселішчы захаваліся ў наваколлі Базеля з часоў існавання Рымскай імперыі. Найбольш вядомае селішча Аўгуста Раўрыка знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад сучаснага Базеля ўверх па Рэйне. Але знойзденыя і больш старажытныя кельцкія селішчы, нават з фартыфікацыямі ў асяродзі сучаснага горада. На месцы самога горада на ўзгорку, праз які цячэ Рэйн, быў заснаваны замак.
Першыя здагадкі пра Базель сустракаюцца ў дакументах з 374 г.
З 999 г. да эпохі Рэфармацыі Базелем кіравалі біскупы. Герб горада ў выглядзе посаха ўвасабляе памяць аб гэтым перыядзе.
У 1225—1226 гадах быў пабудаваны мост цераз Рэйн і заснаваны «Малы Базель», дзеля абароны гэтага моста.
У 1356 годзе буйны землятрус разбурыў шмат у горадзе і асяродзі, у тым ліку і некалькі замкаў князёў. Тады горад прапанаваў альтэрнатыву аднаўленьню замкам — двары ў горадзе ў абмен на ваенную абарону.
На працягу 15 стагоддзя Базель з’яўляўся цэнтрам хрысціянскай каталіцкай палітыкі. У горадзе знаходзілася Базельская рада (1431—1449), на якой у 1439 годзе быў абраны Антыпапа Фелікс V.
У 1495 годзе Базель быў уключаны у Верхне-Рэйнскую імперскую акругу. Але ў 1500 г., і фактычна ў 1501 г. горад выйшаў са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі і далучыўся да Швейцарскай канфедэрацыі ў якасці 11 кантона.
У 1536 г. ў Базелі выдаецца першае выданне трактату Джона Кальвіна «Навучанне хрысціянскай веры», што дало пачатак Кальвінізму.
Акрамя культурнага, Базель з’яўляецца і палітычным цэнтрам.
У 1897 у Базелі адбыўся Сусветны яўрэйскі кангрэс на якім была заснавана Сусветная яўрэйская арганізацыя. Названая арганізацыя зрабіла буйны уплыў на стварэнне дзяржавы Ізраіль.
У 1912 у Базелі адбыўся Другі Інтэрнацыянал у сувязі з пачаткам Першай балканскай вайны.
Планіроўка і архітэктура
Рэйн падзяляе Базель на Вялікі (ням.: Grossbasel, на левым, узвышаным, беразе, дзе знаходзяцца гістарычны цэнтр, асноўныя помніхі архітэктуры, захаваліся тыповыя рысы старажытнага гандлёва-рамесніцкага горада) і Малы (ням.: Kleinbasel, Новы горад на правым, нізінным, беразе з прамысловай зонай). Яны звязаны 5 мастамі і 3 паромнымі пераправамі. На поўначы ад Базеля гавань Хюнінген з партовымі пабудовамі. Сярод помнікаў архітэктуры: раманска-гатычны сабор (закладзены ў 1019, будаваўся да XV ст.), цэрквы: гатычныя Санкт-Марцін (1356—98), Санкт-Петэр (XIV ст.), дамініканская прапаведніцкая (1356); неараманскія Санкт-Паўль (1898—1901), Санкт-Антоніус (1925—27) і інш.; Базельская ратуша з фрэскамі XVI ст. У 1962—63 пабудаваны комплекс Школы мастацтва і рамёстваў (арх. Г. Баўр). На Саборнай плошчы дамы ў стылі барока, готыкі і класіцызму, шматлікія старажытныя фантаны, у т.л. Фішмарктбрунен (XIV ст.).
Адукацыя
Вядомыя асобы
- Памфілус Генгенбах, швейцарскі пісьменнік, друкар
- Юрген Граф
- Роджэр Федэрэр
- Леанард Эйлер
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Базель
- ↑ https://www.regierungsrat.bs.ch/mitglieder/jans.html Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ MONATLICH AKTUALISIERTE ZAHLEN - KANTONALE STATISTIK — Federal Statistical Office. Праверана 30 студзеня 2019.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.