Баку
Баку (азерб.: Bakı) — сталіца і найбуйнейшы горад Азербайджана. Насельніцтва складае 2,1 мільёны жыхароў (2011)[2], такім чынам Баку з’яўляецца самым вялікім паводле колькасці насельніцтва горадам на беразе Каспійскага мора і на Каўказе. Баку размешчаны ў 28 метрах ніжэй за ўзровень мора, што робіць яго самай нізкай сталіцай у свеце, а таксама самым вялікім горадам у свеце, які размешчаны ніжэй за ўзровень мора. Афіцыйна, каля 25 працэнтаў усіх жыхароў краіны жывуць у сталічным рэгіёне Баку. Баку падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных акругаў і 48 валасцей. Сярод іх мястэчкі на астравох у Бакінскай бухце і горад Нефт-Дашлары, які пабудаваны ў Каспійскім моры.
Горад з’яўляецца навуковым, культурным і прамысловым цэнтрам Азербайджана. Шматлікія значныя азербайджанскія ўстановы маюць свае штаб-кватэры ў ім, у тым ліку Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана, якая ўваходзіць у спіс 100 найбуйнейшых кампаній[3].
Геаграфія
Баку знаходзіцца на заходнім узбярэжжы Каспійскага мора. У наваколлі гораду ёсць мноства гразевых вулканаў (Кейракі, Богх-Богха, Лакбатан і іншыя) і салёных азёраў (як Бёюк-Шор, Хадасан і іншыя).
Клімат
Клімат Баку | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 6,6 | 6,3 | 9,8 | 16,4 | 22,1 | 27,3 | 30,6 | 29,7 | 25,6 | 19,6 | 13,5 | 9,7 | 18,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 4,2 | 4,0 | 6,3 | 12,3 | 18,0 | 22,8 | 26,4 | 25,6 | 21,8 | 16,0 | 10,8 | 6,6 | 14,5 |
Сярэдні мінімум, °C | 2,1 | 2,0 | 4,2 | 9,4 | 14,9 | 19,7 | 22,2 | 22,9 | 19,4 | 13,6 | 8,8 | 4,8 | 12,0 |
Крыніца: World Climate[4] |
Гісторыя
У маі 2012 года ў Баку прайшоў 57-ы конкурс песні Еўрабачанне, спецыяльна для якога была пабудавана Бакінская крыштальная зала.
У чэрвені 2015 года ў Баку прайшлі першыя ў гісторыі Еўрапейскія гульні.
Насельніцтва
Да 1988 года ў Баку пражывала вялікая колькасць рускіх, армянаў і яўрэяў, што спрыялі культурнай разнастайнасці горада. З пачаткам Карабахскай вайны і пагромаў супраць армянаў, пачынаючы са студзеня 1990 года, вялікая частка армянскай дыяспары з’ехала з горада[5].
Дэмаграфія
Год | Азербайджанцы | % | Рускія | % | Армяне | % | Яўрэі | % | Іншыя | % | Насельніцтва |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1886[6] | 37,530 | 43.3 | 21,390 | 24.7 | 24,490 | 28.3 | 391 | 0.5 | 2,810 | 3.2 | 86,611 |
1897[7] | 40,341 | 36 | 37,399 | 33.4 | 19,099 | 17.1 | 3,369 | 3 | 11,696 | 10.5 | 111,904 |
1926[8] | 118,737 | 26.2 | 167,373 | 36.9 | 76,656 | 16.9 | 19,589 | 4.3 | 70,978 | 15.7 | 453,333 |
1939[9] | 215,482 | 27.4 | 343,064 | 43.6 | 118,650 | 15.1 | 31,050 | 3.9 | 79,377 | 10.1 | 787,623 |
1959[10] | 211,372 | 32.9 | 223,242 | 34.7 | 137,111 | 21.3 | 24,057 | 3.7 | 56,725 | 8.7 | 652,507 |
1970[11] | 586,052 | 46.3 | 351,090 | 27.7 | 207,464 | 16.4 | 29,716 | 2.3 | 88,193 | 6.9 | 1,262,515 |
1979[12] | 530,556 | 52.4 | 229,873 | 22.7 | 167,226 | 16.5 | 22,916 | 2.3 | 62,865 | 6.2 | 1,013,436 |
1999[13] | 1,574,252 | 88 | 119,371 | 6.7 | 378 | 0.02 | 5,164 | 0.3 | 89,689 | 5 | 1,788,854 |
2009[14] | 1,848,107 | 90.3 | 108,525 | 5.3 | 104 | 0 | 6,056 | 0.6 | 83,023 | 4.1 | 2,045,815 |
Транспарт
Славутасці
- Дзявочая вежа
- Бакінская тэлевежа
- Бакінскі заапарк
- Азербайджанская нацыянальная бібліятэка
- Азербайджанская дзяржаўная філармонія
- Азербайджанскі тэатр оперы і балета
- Азербайджанскі Дзяржаўны Акадэмічны Драматычны Тэатр
- Азербайджанскі Дзяржаўны Тэатр Юнага Гледача
- Тэатр лялек імя А. Шаіга
- Азербайджанскі дзяржаўны музей дывана і народнага прыкладнога мастацтва імя Ляціфа Керымава
- Бакінскі музей сучаснага мастацтва
Вядомыя асобы
- Генрых Мікалаевіч Абаеў (1932—2014) — спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі.
- Фуад Абдурахманаў
- Арсен Барысавіч Авакаў (нар. 1964) — украінскі палітык, міністр унутраных спраў Украіны (з 2014 года).
- Юрый Андрэевіч Арынянскі
- Наталля Аляксееўна Арсеннева
- Віталь Якаўлевіч Вульф
- Віталь Рубенавіч Габрыелян (нар. 1944) — спартсмен (шашкі), майстар спорту СССР, гросмайстар, чэмпіён СССР па шашках (1964, 1966, 1969, 1973, 1977).
- Лютфі Задэ
- Эдуард Дзмітрыевіч Зарэмба (1937—2012) — беларускі футбаліст.
- Ніна Аляксандраўна Зельтэн (нар. 1924) — беларускі архітэктар.
- Рыхард Зоргэ
- Хадыджа Ісмаілава
- Гары Кімавіч Каспараў
- Леў Давідавіч Ландау
- Муслім Магамаеў
- Юра Сяргеевіч Маўсісян
- Азер Мірзоеў
- Мсціслаў Леапольдавіч Растраповіч
- Армаіс Асатуравіч Саркісаў
- Аляксей Гургенавіч Экімян
- Віктар Іванавіч Ялатаў
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ http://www.baku.azstat.org/section/demography/
- ↑ Bakı şəhəri — Azərbaycan Dövlət Statistika Komitəsi Архівавана 30 чэрвеня 2012.
- ↑ State Oil Company of Azerbaijan Republic: Transition from National to Transnational Company or Demand of Time? Архівавана 11 студзеня 2012.. Turkishweekly.net.
- ↑ World Climate — Baku (англ.)
- ↑ Azerbaijan — The Soviet and post-Soviet periods. Britannica
- ↑ (руск.) Свод статистических данных о населении Закавказского края, извлечённых из посемейных списков 1886 года, г. Тифлис, 1893
- ↑ (руск.) Первая всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. — г. Баку
- ↑ (руск.) Всесоюзная перепись населения 1926 года, т. 14, Закавказская СФСР, г. Москва, 1929
- ↑ Soviet 1939 census
- ↑ Soviet 1959 census
- ↑ Soviet 1970 census
- ↑ Soviet 1979 census
- ↑ (англ.) Ethnic composition of Azerbaijan 1999
- ↑ (англ.) Ethnic composition of Azerbaijan 2009
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баку
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Барышыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Грузіі Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пружанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ракытнянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2005 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.