wd wp Пошук:

Баміян (горад)

Баміян (дары: بامیانبامیان Bāmiyān) — горад у цэнтральнай частцы Афганістана, сталіца правінцыі Баміян. Размешчаны ў аднайменнай даліне, якая знаходзіцца прыкладна ў 200 кіламетрах да паўночна-захад ад Кабула, на рацэ Баміян, якая адносіцца да басейна ракі Кундуз.

Гісторыя

Баміянская даліна гістарычна служыла гандлёвым калідорам, паколькі з’яўляецца адзіным зручным праходам праз горную сістэму Гіндукуш[1]. Першыя паселішчы ўзніклі ў даліне яшчэ да новай эры. У I—II стагоддзях у даліне былі заснаваныя будысцкія манастыры, якія захаваліся да VIII стагоддзя. У перыяд з II па V стагоддзе ў даліне былі збудаваныя (высечаны ў скале) гіганцкія статуі Буды[2].

Баміян атрымаў сусветную вядомасць у 2001 годзе, калі гэтыя статуі, нягледзячы на пратэсты многіх краін, у тым ліку мусульманскіх, былі разбураныя талібамі. У лістападзе таго ж года талібы былі вымушаныя пакінуць горад у выніку наступлення войскаў Паўночнага альянсу.

Зноскі

  1. Бамиан // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
  2. Бамиан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be