wd wp Пошук:

Барда (Азербайджан)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барда.

Барда (азерб.: Bərdə) — горад, цэнтр Бардзінскага раёна Азербайджана. Насельніцтва горада ў 1969 годзе складала 19,3 тысячы чалавек, у 2006 годзе — 37,9 тысяч. Горад размешчаны на Карабахскай раўніне за 260 км ад Баку, на рацэ Тэртэр. За некалькі кіламетраў ад горада знаходзіцца лінія спынення агню паміж Азербайджанам і непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.

Славутасці

Вежавы маўзалей у Бардзе, пабудаваны ў 1322 годзе
Маўзалей Імамзадэ

Нягледзячы на ​​частыя землятрусы, у Бардзе захаваўся шэраг сярэднявечных архітэктурных збудаванняў:

  • Вежавы маўзалей Ахмеда Зочайбаны 1322 года з двума багата дэкараваныммі парталамі і ўзорным абліцоўваннем з простай і паліванай цэглы;
  • Рэшткі другога маўзалея XIV стагоддзя (так званы Ахсадан-Баба). Размешчаны непадалёк ад вежавага маўзалея;
  • Маўзалей-мячэць Імамзадэ з чатырма мінарэтамі, XVII — XIX стст.;
  • Мячэць Угурбейлі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be