wd wp Пошук:

Батумі

Батумі (груз. ბათუმი) — горад і порт у Грузіі, на ўзбярэжжы Чорнага мора, сталіца Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, галоўны турыстычны цэнтр сучаснай Грузіі.[1]

Батумі з’яўляецца найважнейшым культурным, эканамічным і турыстычным цэнтрам Грузіі. Большасць будынкаў у горадзе датуецца XIX стагоддзем. У горадзе размешчана старажытная крэпасць «Тамара» і праваслаўная царква, пабудаваная ў гатычным стылі. У Батумі пражывае 152 839 чалавек (2014), шчыльнасць насельніцтва — 2355,0 на км ², большасцю насельніцтва з’яўляюцца грузіны, прыхаджане грузінскай Праваслаўнай царквы.[2]

Размяшчэнне

Горад Батумі з’яўляецца сталіцай Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, на ўзбярэжжа Чорнага мора. Горад размешчаны ў Кахабeрскай нізіне, у 2-3 метрах ад узроўня мора. Форма нізіны нагадвае паўмесяц, які расцягнуць на 7 км з поўначы на захад. Асноўная частка Батумі прылягае да Батумскому заліва, у паўночнай частцы Кахабрскай нізіны, уздоўж рэк Барцхана і Каралісцкалі. Агульная плошча горада складае 19 км².[3]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. საქართველოს პრეზიდენტმა მიხეილ სააკაშვილმა ბათუმში ოპერის შენობის მშენებლობას ჩაუყარა საფუძველი
  2. Alexander Mikaberidze Historical Dictionary of Georgia. — Lanham, Maryland • Toronto • Plymouth, UK: he Scarecrow Press, Inc., 2007. — 734 с. — (Historical Dictionaries of Europe, No. 50). — ISBN 978-0-8108-5580-9
  3. Официальный сайт города батуми — ზოგადი ინფორმაცია / გეოგრაფიული მდებარეობა(груз.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be