Белавушскі сельсавет
Белаву́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная ў складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Белавуша.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Белагушскі сельсавет у складзе Столінскага раёна Пінскай вобласці[1], з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Манькавіцкага сельсавета[2]. 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Столінскага гарсавета перададзены вёскі Атвержычы і Манькавічы[3]. 2 сакавіка 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Манькавіцкі сельсавет.
Склад
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2640 чалавек[4], з іх 97,7 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 425
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Столінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.