wd wp Пошук:

Беларэцкі раён

Беларэ́цкі раён (руск.: Белорецкий район; башк.: Белорет районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Беларэцк.

Геаграфія

Беларэцкі раён мяжуе з Учалінскім, Абзялілаўскім, Бурзянскім, Ішымбайскім, Гафурыйскім і Архангельскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Акрамя таго, на тэрыторыі раёна размяшчаецца горад з асаблівым статусам Міжгор’е, які, аднак, у склад раёна не ўваходзіць, утвараючы асобную гарадскую акругу. Плошча раёна складае 11345,77 км², такім чынам ён з’яўляецца найвялікшым раёнам рэспублікі.

Гісторыя

Беларэцкі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 102143 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (59,8 %), далей ідуць башкіры (30,8 %) і татары (6,8 %).

Зноскі

  1. Russian census of 2010
  2. Население Башкортостана:XIX-XXI века: статистический сборник. — 2008. — С. 448.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Башкартастана Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be