Бенеціцэ
Бенеціцэ (чэшск.: Benetice) — колішняя вёска, цяпер ў межах горада Светла-над-Сазавай края Высачына ў Чэхіі.
Згадваецца ў 1375 як Beneczicze, у 1787 — Benetitz. У вёсцы раней быў шкляны завод, які цяпер не працуе, і назвы некаторых месцаў вёскі паходзяць ад частак гэтага заводу — Na sušírnách (на сушыльні), Sklárenský rybník (Шкляная сажалка). У Бенеціцы ёсць дом адпачынку (былы піянерскі лагер для піянераў Венгрыі, Польшчы і ГДР). Таксама з Бенеціцы можна ўбачыць замак Ліпніцэ-над-Сазавай.
Галерэя
Зноскі
- ↑ vdp.cuzk.cz
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ https://www.cuzk.cz/Dokument.aspx?AKCE=META:SESTAVA:MDR002_XSLT:WEBCUZK_ID:700177 Праверана 17 снежня 2021.
- ↑ http://online.anyflip.com/hnddl/uhbs/mobile/index.html
Спасылкі
- www.benetice.eu — Старонка вёскі Бенецiцэ
- Старонка пра Бенецiцэ Архівавана 12 кастрычніка 2007.
Катэгорыя·Населеныя пункты Чэхіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.