wd wp Пошук:

Бешыкташ

Палац Далмабахчэ ў раёне Бешыкташ

Бешыкта́ш (турэцк.: Beşiktaş) — раён і муніцыпалітэт Стамбула ў Турцыі, размешчаны на еўрапейскім беразе праліва Басфор. На поўначы мяжуе з раёнамі Сарыер і Шышлі, на захадзе з Кагытанам, на поўдні з Беяглу і на ўсходзе з Босфарам. Непасрэдна на другім беразе знаходзіцца акруга Юскюдар. Раён уключае шэраг важных аб’ектаў уздоўж еўрапейскага берага Басфора, ад палаца Далмабахчэ на поўдні да раёна Бебек на поўначы.

Гістарычным камерцыйны цэнтрам Бешыкташу з’яўляецца квартал з аднайменнай назвай, а таксама Чаршы[1], які прымыкае да невялікага парку. Праз раён праходзіць бульвар Барбарас, якая злучае заходні бераг праліву з Басфорскім мостам. З іншага боку бульвар сканчваецца ў квартале Зінджырлікую ў раёне Шышлі, які з’яўляецца важным грамадскім транспартным вузлом гораду. Праз раён таксама праходзіць праспект Бююкдэрэ.

Не зважаючы на тое, што раён ёсць адносна невялікім як паводле колькасці насельніцтва, гэтак і паводле плошчы, Бешыкташ, аднак, з’яўляецца адным з найважнейшых раёнаў гораду дзякуючы сваім бізнесовым і гандлёвым зонам, гістарычным месцам, універсітэтам, маляўнічым краявідам на праліў Басфор і падводнай дарозе. Раён таксама з’яўляецца вядучым фінансавым цэнтрам Турцыі[2]. У рэйтынгу 2013 года турэцкіх раёнаў Бешыкташ заняў першае агульнае месца дзякуючы высокаму ўзроўню жыцця, росквіту і ўзроўню культуры[3]. У раёне размяшчаецца футбольны клуб «Бешыкташ», шматразовы чэмпіён краіны і ўладальнік кубку Турцыі. Стадыён клуба размяшчаецца ля самага палаца Далмабахчэ‎.

У 2016 і 2017 гадах у раёне адбыліся два тэракты. Адзін меў месца ля стадыёна, а другі — у начным клубе[4].

Зноскі

  1. «Beşiktaş İlçesi». Beşiktaş Belediyesi.
  2. «About Beşiktaş: Heart of Istanbul». Beşiktaş Belediyesi.
  3. «İstanbul’un refah seviyesi en yüksek ilçesi». TRT Haber.
  4. «Turkey nightclub shooting: Istanbul on alert after gunman kills dozens». The Guardian.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны і акругі гарадоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be