Бжэсць Куяўскі
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брэст (значэнні). Бжэсць Куя́ўскі[1] (польск.: Brześć Kujawski) — горад у цэнтральнай Польшчы, уваходзіць у склад Улацлаўскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Бжэсць Куяўскі. Размешчаны на правабярэжжа ракі Зглавёнчкі, каля ўпадзення яе ў Віслу. Плошча складае 7,04 км². Насельніцтва — 4521 чалавек (2006).
Гісторыя
Мясцовасць заселена з часоў неаліту. Першыя згадкі пра горад сустракаюцца даволі рана. З XIII стагоддзя — тут знаходзілася важная абарончая крэпасць і рэзідэнцыя князя Куявіі. Тут у 1228 годзе князь мазавецкі і куяўскі Конрад падараваў Тэўтонскаму ордэну Холмскую зямлю, а ў 1236 годзе аддаў Куявію свайму сыну Казіміру I Куяўскаму, пасля смерці якога гэты горад з наваколлямі адышоў да яго сына яго, Уладзіслава Лакетка.
У 1295—1796 гадах Бжэсць Куяўскі быў цэнтрам Бжэсць-Куяўскага ваяводства. У 1332 годзе горад быў захоплены і разрабаваны Тэўтонскім ордэнам, але ў 1348, паводле Калішскага мірнага дагавора, вернуты Польшчы. У 1426 годзе Ягайла склікаў тут сойм, які радзіўся наконт пераходу ў спадчыну прастола, а ў 1435 заключаны выгодны для Польшчы мір з ордэнам.
Паўночная вайна спустошыла горад.
Пасля Венскага кангрэса перайшоў пад уладу Расійскай імперыі і стаў афіцыйна называцца Брэст-Куяўск (руск.: Брест-Куявск). Пазаштатны (беспавятовы) горад Улацлаўскага павета Варшаўскай губерні. Паводле першага Усерасійскага перапісу 1897 года ў горадзе пражывалі 2106 чалавек.
У пачатку XX стагоддзя ў Брэст-Куяўску дзейнічалі 2 рымска-каталіцкія касцёлы (з якіх адзін, закладзеная ў 1240 годзе, яшчэ захоўваў сваю першапачатковую архітэктуру), капліца, пачатковае вучылішча, багадзельня, турма і машынабудаўнічы завод. З 1918 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
У час нацысцкай акупацыі ў горадзе было створана гета, а сам горад тады называўся ням.: Brest-Kujawien (1939—1942), а пазней ням.: Brest (Wartheland) (1943—1945).
Эканоміка
У горадзе размешчаны прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і металаапрацоўцы, да красавіка 2008 года ў горадзе яшчэ дзейнічаў цукровы завод.
Тапаграфічныя карты
- (руск.) Конин. Маштаб: 1 : 200 000. Выданне 1978 г.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Літаратура
- Брест-Куявск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бжэсць Куяўскі
- Афіцыйная старонка горада
Катэгорыя·Населеныя пункты Улацлаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.