Блажышкаўскі сельсавет
Бла́жышкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Блажышкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абалеўскага (15 населеных пунктаў: Ажубелі, Блажышкі, Вільканішкі, Дзерваны, Жвіркі, Ждэгелі, Кальнішкі, Калонія, Лайбуны, Мікуці, Наваселле, Падравішкі, Раташалі, Рэпішкі, Снегішкі) і Казянскага (18 населеных пунктаў: Астравішкі, Бержалата, Бучаны, Бялюнішкі, Гянужа, Гультаёўшчына, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Карчаватка, Латышкі, Марозаўка, Могільнікі, Новыя Пятрышкі, Растанішкі, Старыя Пятрышкі, Стукапіева, Трэйбшы) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 33 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Відзаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.