wd wp Пошук:

Бон (Францыя)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бон (значэнні). Бон (фр.: Beaune) — горад у Францыі, цэнтр аднайменнай супрэфектуры дэпартамента Кот-д’Ор. Насельніцтва Бона на 1 студзеня 2000 года складала 22 916 чал.

Гісторыя

Горад узнік на месцы паселішча кельтаў, якія прыйшлі сюды з усходу ў V стагоддзі да н.э. Яны назвалі горад «Белена» (па-французску: Belena) у гонар ушанаванай імі багіні бягучай вады Белоны (па-французску: Belonos).

Юлій Цэзар, заваяваўшы Галію прынёс сюды ўвесь пантэон рымскіх багоў, у тым ліку і Апалона, імя якога было сугучна назве горада. Пазней салдаты раскватараванага тут VIII легіёна «Augusta» распаўсюджвалі тут культ бога Мітры, які, аднак, не ўтрымаўся. У IV стагоддзі святы Марцін прынёс сюды хрысціянства. Разбураныя ўмацаванні горада, былі адноўлены «на месцы паганскай святыні».

У V стагоддзі па замёрзлым Рэйне сюды прыйшло германскае племя бургундаў, якія далі мясцовасці сучасную назву. Іх прынцэса Клатыльда выйшла замуж за правадыра франкаў Хлодвіга I з роду Меравінгаў, які прыняў хрысціянства. У VIII стагоддзі месца спазнала кароткачасовае нашэсце арабаў. Бон быў галоўным горадам Бургундыі пакуль яе сталіцай не стаў горад Дыжон.

Славутасці

З Сярэднявечча тут захавалася гарадcкая сцяна даўжынёй каля 2 км, а таксама шматлікія пабудовы XVXVI стагоддзяў. Будаўніцтва царквы было распачата ў 1120 годзе, і пасля пабудовы яна лічылася «дачкой Клюні». Затым ёй было нададзена аблічча, уласцівае будынкам эпохі бургундcкага рамантызму. У галоўным алтары знаходзяцца дываны з поўсці і шоўку з выявай сцэн з жыцця Дзевы Марыі. У былым палацы герцагаў Бургундыі зараз размяшчаецца вінны музей. Але галоўнай славутасцю горада з’яўляецца былы шпіталь, пабудаваны ў 14431457 гадах.

Галерэя

  • Бон. Былы шпіталь — сімвал горада
  • Вялікая вежа
  • Царква Нотр-Дам
  • Палац герцага
  • Вінаграднікі ў наваколлях Бона

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be