Бразілія (горад)
Бразілія (парт.: Brasília) — горад, сталіца Бразіліі (з 21 красавіка 1960), на беразе штучнага вадасховішча. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Насельніцтва (з прыгарадамі) каля 2,5 млн чалавек.
На тэрыторыі Бразіліі размешчаны міжнародны аэрапорт ім. Прэзідэнта Ж. Кубічака, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, Нацыянальны ўніверсітэт, Нацыянальны тэатр Клаўдзіа Сантора.
Гісторыя
У 1955 годзе кандыдат на прэзідэнцкі пост Жуселіну Кубічак пакляўся, што, калі яго абяруць у прэзідэнты, новая сталіца стане рэальнасцю яшчэ да таго, як міне яго пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін. У красавіку 1956 года Кубічак быў абраны прэзідэнтам. Праз тры гады 60-тысячнае войска будаўнікоў узвяло добра ўладкаваны горад.
Насельніцтва
Уласна ў Бразілія ўвесь час пражываюць каля 200 000 чалавек, некаторыя жылыя кварталы дагэтуль не былі дабудаваны. Насельніцтва горада з прыгарадамі перавышае 2,5 млн жыхароў. Пры гэтым сталіца была першапачаткова спраектавана для размяшчэння каля 500 000 жыхароў. У выніку, цяпер горад моцна перагружаны аўтамабільным транспартам.
Транспарт
Грамадскі транспарт прадстаўлены дзвюма лініямі метрапалітэна (фотагалерэя(недаступная спасылка)), якія праходзяць з цэнтра праз паўднёвае крыло (карта(недаступная спасылка)) у гарады-спадарожнікі, а таксама шматлікімі аўтобуснымі маршрутамі, якія, галоўным чынам, сыходзяцца на цэнтральнай станцыі Радавіярыя.
У горадзе знаходзіцца міжнародны аэрапорт Жуселіну Кубічак.
Адукацыя
Бразіліа славіцца найлепшымі паказчыкамі па ўзроўні адукацыі (93 % пісьменных жыхароў паводле Індэкса чалавечага развіцця). У горадзе размешчаны шматлікія школы і некалькі ўніверсітэтаў, найважнейшым з якіх з’яўляецца Нацыянальны ўніверсітэт Бразіліі (UNB). Найбуйнейшым прыватным універсітэтам з’яўляецца Каталіцкі ўніверсітэт Бразіліі (UCB).
Гл. таксама
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.