wd wp Пошук:

Брэзна

Брэ́зна (славацк.: Brezno, ням.: Bries(en), венг.: Breznóbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі на рацэ Грон у Славацкім Рудагор’і. Насельніцтва каля 23 тысяч чалавек.

Гісторыя

Брэзна была ўпершыню згадана ў 1265 годзе ў лісце караля Белы IV як «Берэзун» — шахцёрскае паселішча, дзе здабываліся высакародныя металы.

У 1380 годзе Брэзна атрымала гарадскія правы. У XVII стагоддзі ў наваколлях горада пачалася здабыча дрэва, што прыцягнула струмень імігрантаў — лесасекаў з Штырыі. Насельніцтва таксама займалася авечкагадоўляй, гатаваннем вядомага «брызскага» сыра з авечага малака і пчалярствам[1]. У суседнім Гронцы быў створаны металургічны завод. Дзякуючы ўсяму гэтаму горад квітнеў.

У 1650 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада.

У XIX стагоддзі ў Аўстра-Венгрыі з’яўляюцца буйнейшыя заводы і шахты і так Брэзна ўваходзіць у паласу стагнацыі[1], якая доўжылася да сярэдзіны XX стагоддзя, калі пачалася індустрыялізацыя горада.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 Бриз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be