Букіцінгі
Букіцінгі (індан.: Bukittinggi) — горад у Інданезіі, уваходзіць у склад правінцыі Заходняя Суматра. Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт.
Геаграфічнае палажэнне
Горад знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі, на захадзе вострава Суматра, паблізу ад вулканаў Сінгаланг і Мерапі. Абсалютная вышыня — 918 метраў над узроўнем мора[1].
Букіцінгі размешчаны на адлегласці прыблізна 65 кіламетраў на поўнач ад Паданга, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя муніцыпалітэта Букіцінгі падзяляецца на тры раёна (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 24 сельскіх паселішча (kelurahan). Агульная плошча муніцыпалітэта — 25,24 км².
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1825 годзе галандцамі і быў вядомы як Форт-дэ-Кок. Падчас Другой сусветнай вайны Суматра была акупаваная японскімі войскамі, і ў 1943 годзе ў Букіцінгі з Сінгапура быў перанесены штаб 25-й японскай арміі. У 1949 годзе горад быў афіцыйна перайменаваны ў Букіцінгі.
Насельніцтва
Паводле дадзеных афіцыйнага перапісу 2010 года, насельніцтва складала 111312 чалавек[2]. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах:
1990 | 2000 | 2005 | 2010 | 2012 |
---|---|---|---|---|
72 093 | 89 393 | 100 512 | 111 312 | 115 512[3] |
У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, таксама прадстаўлены кітайцы, яванцы, тамілы і батакі.
Зноскі
- ↑ Bukittinggi, Indonesia Page(англ.) . Fallingrain Global Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 12 снежня 2012.
- ↑ Bukit Tinggi(англ.) (недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 12 снежня 2012.
- ↑ разліковая
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.