Бурса (горад)
Бурса (турэцк.: Bursa), горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацвёрты па велічыні ў Турцыі пасля Стамбула, Анкары і Ізміра, адміністрацыйны цэнтр аднаіменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.
З 395 па 1326 горад належаў Візантыйскай імперыі, у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць Асманскай імперыі. У 1326—1365 — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам 1920 акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы 1922, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы FIAT і Renault, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Bosch і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з’яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).
Гл. таксама
Муніцыпалітэт
Выгляд горада з вышыні птушынага палёту
Метрапалітэн Бурсы
Вуліца Рэспублікі
Мост ІргандзіМузей Атацюрка
Замак Бурсы
Доўгі базар
Мінарэт Вялікай мячэці Бурсы
Статуя Атацюрка
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бурса (горад)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.