Бэлз
Бэлз[1] (укр.: Белз) — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Адзін з самых старажытных гарадоў Заходняй Украіны.
Геаграфія
Размешчаны на рэках Салакія і Рэчыца — прытоках Заходняга Буга басейна Балтыйскага мора, за 3 кіламетры ад украінска-польскай мяжы, за 12 км ад Чэрванаграда і 25 ад раённага цэнтра — Сакаля.
Гісторыя
Бэлз — адзін з самых старадаўніх гарадоў Заходняй Украіны, быў сталіцай Бэлзcкага княства. Пасля цэнтр Бэлзскага ваяводства ў складзе Рэчы Паспалітай. Адсюль адбываецца бэлзскі кірунак у хасідызме — містычнае адгалінаванне іўдаізму. Аднак цяпер гэта адзін з самых маленькіх гарадоў Украіны. Гістарычна Бэлз адносіўся да Галіцыі, у некаторай ступені і да Валыні. З 2001 года горад і яго наваколлі рашэннем Кабінета Міністраў Украіны сталі Дзяржаўным гісторыка-культурным запаведнікам.
Помнікі гісторыі і архітэктуры
- Касцёл св. Мікалая (РКЦ) і кляштар дамініканаў XVII ст.
- Царква св. Мікалая (УГКЦ), былы касцёл дамініканак.
- Царква св. Мікалая (УПЦ КП, былы касцёл Беззаганнага Зачацця Багародзіцы) і капліца св. Валянціна 1911 г.
- Драўляная царква св. Параскевы XVII стагоддзя. і званіца
- Капліца Снапкоўскіх, вядома як «Арыянская вежа», 1606 г.
- Ратуша XVII ст.
- Габрэйскі малітоўны дом 1909 г.
- Арыгінальная галіцкая драўляная забудова.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты Сакальскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.