Білагародка (Кіева-Святошынскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Білагародка. Білагародка[1] (укр.: Білогородка) — вёска ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны. Размешчана на правым беразе ракі Ірпінь, за 22 км ад Кіева, з якім спалучана шасэйным шляхам, і за 8 км ад чыгуначнай станцыі Боярка.
У ХІХ стагоддзі сяло Білагародка было ў складзе Білагародскай воласці Кіеўскага павета Кіеўскай губерні[2].
З 1937 па 2020 год вёска ўваходзіла ў склад Кіева-Святошынскага раёна. 12 чэрвеня 2020 года была ўтворана Білагародская сельская абшчына, у якую ўваходзяць дзесяць навакольных вёсак.
Кіеўскі ўмацаваны раён
На мяжы 1920-х і 1930-х гадоў вакол Кіева пачалося будаўніцтва ўмацаванняў на выпадак вайны з Польшчай. Білагародка была самай заходняй кропкай першай лініі ўмацаванняў. Адсюль і да Юрыўкі фронт умацаванняў не быў прыкрыты ракой. На тэрыторыі Білагародскай сельскай абшчыны шырыня першай лініі ўмацаванняў найбольшая. Адлегласць ад перадавых да тылавых ДАТаў складае 8 км. На тэрыторыі сельскай абшчыны размешчана сотня ДАТаў, на тэрыторыі ўласна вёска — два дзясяткі. Амаль усе яны адносіліся да дваццатага батальёнаў раёну абароны, паўночныя — да трэцяга. Сем з іх абвешчаныя помнікамі гісторыі. Толькі ў дваццатым батальённым раёне абароны выкарыстоўваліся кулямётныя гнёзды тыпу «Барбет».
- Схема дваццатага батальённага раёна абароны
- Схема трэцяга батальённага раёна абароны
- ДАТ № 356
- кулямётнае гняздо тыпу «Барбет» №380
- ДАТ № 404
- Схема ДАТа № 402 тыпу «Міна»
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Историческая информация о селе Белогородка
Катэгорыя·Населеныя пункты Кіева-Святошынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.