wd wp Пошук:

Біржайскі раён

Біржайскі раён (літ.: Biržų rajono savivaldybė) — адміністрацыйная адзінка на поўначы Літвы, уваходзіць у склад Панявежыскага павета. Раён адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Геаграфічная характарыстыка

Біржайскі раён мае плошчу 1 476 км² (2,3% ад плошчы Літвы). Максімальная вышыня 88 м над узроўнем мора, мінімальная – 21 м. У раёне каля 8000 карставых пячор. 26,4% тэрыторыі пакрыты лесам, 4,5% тэрыторыі займаюць тарфянікі. Праз раён працякае рака Мемель. Тут знаходзіцца самае вялікае і самае старое штучнае возера Літвы – возера Шырвена. На мяжы Біржайскага і Пасваліскага раёнаў размешчаны Біржайскі рэгіянальны парк.

Паселішчы

У Біржайскім раёне знаходзяцца наступныя населеныя пункты:

  • 2 горада — Біржай і Вабальнінкас;
  • 4 мястэчка — Купралішкіс, Нямунеліа Радзівілішкіс, Пабіржэ і Папіліс;
  • 538 вёсак.

Колькасць насельніцтва

  • Біржай — 15 262 чал;
  • Вабальнінкас — 1 328 чал;
  • Пабіржэ — 874 чал;
  • Нямунеліа Радзівілішкіс — 729 чал;
  • Рынкушкей — 703 чал;
  • Мядзяйкей — 656 чал;
  • Кірдоніс — 492 чал;
  • Нацюнай — 455 чал;
  • Германішкіс — 429 чал;
  • Паравея — 402 чал.

Староствы

У склад Біржайскага раёна ўваходзяць 8 старостваў:

  • Біржайскае гарадское (літ.: Biržų miesto seniūnija)
  • Вабальнінкаскае (літ.: Vabalninko seniūnija)
  • Нямунеліа-Радзівілішкіскае (літ.: Nemunėlio Radviliškio seniūnija)
  • Пабіржскае (літ.: Pabiržės seniūnija)
  • Пачараўкшцкае (літ.: Pačeriaukštės seniūnija’)
  • Папіліскае (літ.: Papilio seniūnija)
  • Паравейскае (літ.: Parovėjos seniūnija)
  • Шырвенскае (літ.: Širvėnos seniūnija)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be