Біржай
Біржай (літ.: Biržai, традыцыйная беларуская назва — Біржы) — горад у паўночнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Біржайскага раёна Панявежыскага павета.
Горад размешчаны за 201 км на поўнач ад Вільнюса, недалёка ад мяжы з Латвіяй. Праз горад праходзіць чыгунка (з 1938 года), якая злучае яго з Паневяжысам. Насельніцтва горада складае каля 15 тыс. чалавек. Размешчаны на рэках Апашча і Аглуюна і на беразе возера Шырвена.
Назва
Існуе некалькі варыянтаў паходжання назвы горада. Некаторыя лічаць, што назва ўтварылася ад літоўскага слова beržas, што перакладаецца як бяроза, некаторыя лічаць, што назву гораду дало месца на якім ён быў пабудаваны — biržė, месца вырубленага леса.
Гісторыя
Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1455 года, калі Казімір Ягелончык падараваў горад свайму сакратару Рыгору Фрыдконісу. Фрыдконіс памёр бяздзетным і горад перайшоў Радзівілам. Ва ўласнасці Радзівілаў горад знаходзіўся з 1492 года да смерці Багуслава Радзівіла ў 1669 годзе, калі горад перайшоў у нямецкую ўласнасць, як прыданае дачкі Багуслава. У 1589 годзе Біржай атрымаў магдэбургскае права. Горад вярнуўся ва ўласнасць Радзівілам у другой палове XVIII стагоддзя. Горад атрымаў развіццё дзякуючы гандлёваму шляху Рыга — Вільнюс.
Біржай быў значна зруйнаваны пад час Паўночнай вайны. У 1701 годзе ў горадзе было заключана пагадненне паміж расійскім царом Пятром І і каралём Рэчы Паспалітай Аўгустам Моцным аб сумесных дзеяннях супраць шведаў.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай, горад у 1794 годзе быў перададзены Тышкевічам.
З 1950 года Біржай — раённы цэнтр Літоўскай ССР, з 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Спорт
- ФК Шырвена — футбольны клуб.
- Гарадскі стадыён па футболу.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Вітаўтас Брэдзікіс (нар. 1930) — літоўскі архітэктар
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біржай
Катэгорыя·Населеныя пункты Біржайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Панявежыскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.